Трайбалізм, трыбалізм (англ.: tribalism, ад лац.: tribus — племя) — вызначэнне з'явы ў палітычным жыцці многіх афрыканскіх краін, дзе ў грамадстве захаваліся моцныя родаплемянныя сувязі. Выяўляецца ў спрыянні супляменнікам у заняцці пасад у дзяржаўным апараце і спалучэнні палітычнай і племянной барацьбы. З'яўляецца галоўнай прычынай палітычнай нестабільнасці і грамадзянскіх канфліктаў у краінах Афрыкі.
Трайбали́зм, трибализм // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 136. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)