Святлана Генадзеўна Зелянкоўская (29 мая 1977, Мінск) — беларуская актрыса, артыстка тэатра і кіно.
Біяграфічныя звесткі
Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў ў 1998 годзе. З таго самага года працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Пасля пераезду ў Кіеў яшчэ некаторы час заставалася часткай трупы, але потым з тэатра сышла. Вяртанне на вялікую сцэну — гэтым разам ужо з вольнымі купалаўцамі — адбылося ў Варшаве, у спектаклі Мікалая Пінігіна «Рамантыка». Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю «Зялёнае святло»[1].
Сябра грамадскага аб’яднання «Беларуская гільдыя акцёраў кіно».
Фільмаграфія
Музычныя кліпы
Крыніцы
Спасылкі