Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Любанічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1914 г. з дрэва на месцы храма, адзначанага ў 1838 г.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны зруб накрыты пакатым чатырохсхільным дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на чацверыковым барабане. Нізкая пяцігранная апсіда пад асобным вальмавым дахам. Уваход вырашаны двухслуповым ганкам з трохвугольным франтонам двухсхільнага пакрыцця. Плоскасныя вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер
Малітоўная зала 6 слупамі падзелена на 3 нефы.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі