Мірская Траецкая царква (Мірская Троіцкая царква) — помнік архітэктуры 16—19 ст. рэспубліканскага значэння ў г. п. Мір.
Гісторыя
Пабудавана паміж 1533—50 з цэглы. У 1705 г. стала уніяцкай пры манастыры базыльян, які быў скасаваны ў 1824 г. У 1839 г. ўладкавана паводле праваслаўнага абраду. У 1842 г. ў ёй створаны прыдзел у імя Раства Прасвятой Багародзіцы. Перабудавана пасля пажару 1865 г. (начынне і іканастас былі выратаваны) і асвячона 9.6.1868 г. архіепіскапам мінскім Міхаілам. Будынак капітальна перабудаваны ў 1873 — 75 гг., пасля чаго 25.5.1875 г. асвячоны зноў.
Архітэктура
Мураваны 5-купальны храм падоўжна-восевай кампазіцыі ўключае амаль квадратны ў плане асноўны аб'ём, паўкруглую апсіду з рызніцай і прамавугольны бабінец, да якога ў 1870-я гады прыбудавана 3-ярусная вежа-званіца (васьмярык на 2 чацверыках) з мураваным першым паверхам, драўлянымі 2-м і 3-м ярусамі, завершаная 8-гранным шатровым дахам з галоўкай на глухім барабане. Да пабудоў 1870-х гадоў адносяцца і 5 несапраўдных купалаў над асноўным аб'ёмам. Асноўны аб'ём накрыты 4-схільным дахам і мае ў завяршэнні дэкаратыўнае 5-галоўе. Апсіда накрыта паўавальным, бабінец — 2-схільным дахамі. Вокны круглыя і прамавугольныя з арачнымі завяршэннямі.
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Палацы і сядзібы | | |
---|
Грамадскія будынкі і збудаванні | |
---|
Манастыры, саборы і храмы | |
---|
Сады і паркі, могілкі | |
---|
† страчаныя аб'екты |