Свята-Троіцкая царква — помнік архітэктуры другой паловы XIX ст. у г. п. Лагішын Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана да 1886 года ў рэтраспектыўна-рускім стылі на месцы ўніяцкага драўлянага храма 1795 г.
Апісанне
Мае чатырохчастковую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: званіца, трапезная, асноўны аб'ём і апсіда. Вертыкальная дамінанта — двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Цыбулепадобнае пяцікупалле ўвенчвае і чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб'ёму. Галоўныя і бакавыя ўваходы врашаны магутнымі парталамі і апяразаны трохлопасцевымі арачнымі нішамі. Фасады раскрапаваны прафіляванымі карнізамі з двухграннымі заломамі на бакавых плоскасцях.
Зноскі
Літаратура
- Кулагін, А. М. Лагішынская Спаса-Праабражэнская царква / А. М. Кулагін // * Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулібін — Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 90.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі