Свята-Раства-Багародзіцкі кафедральны сабор — мураваны праваслаўны храм у горадзе Салігорску Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Цэнтральнай.
Гісторыя
У 1994 годзе інстытутам ААТ «Мінскпрампраект» быў распрацаваны праект архітэктурнага комплексу. 30 ліпеня 2000 года храма быў асвячоны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. Да пачатку 2015 года храм быў дабудаваны, а 5 сакавіка 2015 года быў наданы статус кафедральнага сабора[1].
Архітэктура
Пабудавана з цэглы. У аснове яруснай кампазіцыі храма цэнтральны арачны аб'ём, завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сферычным купалам. З франтальнага боку далучаны такой жа формы прытвор, з тыльнага — апсіда з бакавымі рызніцамі, па баках — паўкруглыя прыдзелы пад сферычнымі пакрыццямі, завершанымі ліхтарыкамі. Фасады прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Архітэктар храма Уладзімір Фёдаравіч Даніленка[2].
Крыніцы
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі