Храм пабудаваны ў 1720 г. з дрэва ў цэнтры вёскі, перабудаваны ў 1891 г. Перад царквой пастаўлена трох’ярусная зрубна-каркасная званіца, накрытая чатырохгранным гонтавымшатром.
Архітэктура
Помнік народнага драўлянога дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, які над апсідным трохсценкам пераходзіць у вальмавы. Над галоўным фасадам у дах урэзана чацверыковая званічка з цыбулепадобнай галоўкай, што надае форме фасаднага франтона трапецападобны выгляд. Над апсідай макаўка на гранёным барабане. Уваход арганізаваны праз нізкі прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам. Вертыкальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і бусамі-сцяжкамі ў прасценках.