Свята-Раства-Багародзіцкая капліца — праваслаўная капліца ў в. Ласіцк Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў другой палове 19 ст. з дрэва.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Кубападобны зруб накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над трохграннай апсідай. У завяршэнні - 8 -гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам з шырокім адлівам і вылучаны двухсхільнай навіссю на 2 слупах. Сцены гарызантальна ашаляваны і дэкарыраваны стылізаванымі пілястрамі, фігурнымі ліштвамі 2 прамавугольных аконных праёмаў.
Званіца
Перад капліцай з паўднёвага боку асобна пастаўлена званіца ў выглядзе шатровай навісі на 4 слупах. У верхнім ярусе слупа апяразана гарызантальнымі і дыяганальнымі перамычкамі-сцяжкамі.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі