Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
Пабудавана ў 1860—1864 гадах з цэглы. 9 верасня 2007 года пацярпела ад пажару.
Архітэктура
Вырашана ў формах архітэктуры класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны крыжападобны ў плане будынак завершаны купалам на васьмігранным барабане, рызаліты па гранях — невысокімі шчытамі. Праёмы акон і дзвярэй акаймаваны арачнымі архівольтамі. Да апсіды далучаны прамавугольны ў плане адміністрацыйны корпус.
Зноскі
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.