Будаванне храма пачалося ў 1990-х гадах. 7 красавіка 2004 года мітрапалітам Філарэтам быў асвячоны Антымінс. У 2004 годзе благачынны Маладзечанскай акругі протаіерэй Аляксандр Троцкі правёў асвячэнне будынка часовага храма.
Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам малітоўнай залы, 2-схільны дах над якой завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны трапецападобны прытвор, над якім надбудавана 8-гранная шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады расчлянёны трапецападобнымі аконнымі праёмамі. Мае тры уваходы[2].
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4