Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у в. Вялікая Кракотка (Малая Кракотка) Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
За 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у лесе, на могілках. Пабудавана ў 1812 годзе з дрэва на месцы капліцы як уніяцкая Троіцкая, у 1885 годзе. перададзена праваслаўным, перабудавана ў 1887 годзе.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам і з трох’яруснай званіцай на галоўным фасадзе (васьмярык на 2 чацверыках) і прамавугольнай апсідай. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, двухсхільны дах пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у трохграннае пакрыццё апсіды, да якой далучана нізкая рызніца. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі