Сахалі́нскі залі́ў (руск.: Сахалинский залив) — заліў Ахоцкага мора паміж узбярэжжам Азіі на поўнач ад вусця ракі Амур і паўночным ускрайкам вострава Сахалін.
Заліў шырока адчынены на поўнач, а на поўдні звужаецца і пераходзіць у Амурскі ліман. Пралівам Невяльскога злучаецца з Татарскім пралівам і Японскім морам. Шырыня заліва дасягае 160 км, глыбіні да 50 м. Прылівы няправільныя, сутачныя, вышынёй да 2—3 м. Ад лістапада да чэрвеня заліў укрыты лёдам.
Вядзецца прамысловае рыбалоўства. Ва ўсходняй частцы Сахалінскага заліва знаходзіцца порт Маскальво.
Зноскі
Літаратура
- Сахалінскі заліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сахалинский залив // Большая советская энциклопедия: [в 49 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский. — 2-е изд. — М.: Большая советская энциклопедия, 1955. — Т. 38. Самойловка−Сигиллярии. — С. 154. (руск.)
- Сахалинский залив // Словарь современных географических названий./ Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
Спасылкі