Правінцыя Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (ісп.: Provincia de Santa Cruz de Tenerife) — астраўная правінцыя Іспаніі ў складзе аўтаномнай супольнасці Канарскія астравы. Адміністрацыйны цэнтр — Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ.
Гісторыя
Правінцыя была ўтворана ў 1927 годзе, калі правінцыя Канарыя (сталіца Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ) была падзелена на дзве правінцыі: Лас-Пальмас і правінцыю Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ.
Правінцыя ўключае ў сябе 54 муніцыпальных утварэнняў, размешчаных на астравах Тэнэрыфэ (самы густанаселены востраў у Іспаніі), Ла-Пальма, Ла-Гамера і Эль-Ера.
Нацыянальныя паркі
У правінцыі ёсць тры нацыянальныя паркі — больш, чым у любой іншай правінцыі Іспаніі.
Нацыянальны парк Тэйдэ[en] — створаны ў 1954 годзе, быў абвешчаны аб’ектам Сусветнай спадчыныЮНЕСКА ў 2007. Ён займае плошчу 189,9 км², гэта найстарэйшы і найбуйнейшы нацыянальны парк на Канарскіх астравах і адзін з найстарэйшых ў Іспаніі.
Парк Кальдэра дэ Табурыентэ
Парк Гарахонай
Парк Тэйдэ
Насельніцтва
Зноскі
↑Ley Orgánica 10/1982, de 10 de agosto, reformada por Ley Orgánica 4/1996, de 30 de diciembre. Estatuto de Autonomía de Canarias(ісп.) (PDF; 375 kB) (30 снежня 1996). Праверана 13 верасня 2020.