Рыжскі завулак (трансліт.: Ryžski zavulak, руск.: Рижский переулок) — завулак у паўночна-ўсходняй частцы горада Наваполацка ў мясцовасці Копцева.
Апісанне
Працягласць складае каля 300 метраў. Пачынаецца ад кальцавога скрыжавання аўтамабільнай дарогі Р20 (Віцебск — Наваполацк — мяжа з Латвіяй) і вуліцы Калініна ля маста праз Заходнюю Дзвіну, цягнецца на паўночны ўсход у бок чыгункі Полацк — Даўгаўпілс. Побач знаходзіцца чыгуначная станцыя Рапнянская. Жылая забудова адсутнічае, па гэтым адрасе значацца выключна прамысловыя, складскія, адміністратыўныя, гандлёвыя і іншыя нежылыя будынкі.
Гэта фактычна адзіная вуліца Наваполацка, размешчаная на правым беразе Заходняй Дзвіны (без уліку пасёлкаў Міжрэчча і Баравуха, якія адміністрацыйна таксама адносяцца да Наваполацка).
Сацыяльныя аб’екты
- Прадуктовыя крамы
- Крамы будаўнічых матэрыялаў
- Ветэрынарная клініка
- Аўтарамонтныя майстэрні
Гл. таксама
Зноскі