Рыгор Фёдаравіч Друцкі-Горскі (каля 1510—1560) — князь, землеўласнік.
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Горскіх герба «Друцк». Сын Фёдара Дзмітрыевіча.
Заснавальнік асобнай галіны роду Друцкіх-Горскіх. Уладальнік Бурнеўкі і часткі маёнткаў Арава і Горы.
Сям’я
Праз шлюб (пасля кастрычніка 1542) з князёўнай Тамілай Багданаўнай Заслаўскай набыў Лошыцу пад Менскам. У шлюбе вядома восем дзяцей, 4 сыны і 4 дачкі. Большасць дзяцей перайшла з праваслаўя ў пратэстантызм.
Літаратура
Рыгор Фёдаравіч Друцкі-Горскі — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
- ↑ а б Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 68. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 69. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ а б в г д е ё ж Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 71. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7