Руслан Мікалаевіч Шкодзін |
|
|
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] |
---|
з 2024 |
|
|
Нараджэнне |
24 сакавіка 1973(1973-03-24) (51 год)
|
Адукацыя |
|
Месца працы |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шкодзін.
Руслан Мікалаевіч Шкодзін (нар. 24 сакавіка 1973, г. Віцебск) — беларускі вайсковец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
Нарадзіўся 24 сакавіка 1973 года ў г. Віцебску[1].
Скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная мотастралковых войскаў»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»; палкоўнік[1].
Праходзіў службу на камандных і штабных пасадах — у 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, у ваенным камісарыяце Віцебскай вобласці, ваенным камісарам Віцебскай вобласці[1].
Выбіраўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. З’яўляўся членам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта[1].
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Віцебскай-Чыгуначнай акругі № 19. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1].
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].
Сям'я
Жанаты, мае дваіх дзяцей[1].
Крыніцы
Спасылкі