У 1989—2001 гадах прайшоў пасады ад камандзіра танкавага ўзвода да намесніка начальніка базы 193-й танкавай дывізіі (пазней — 193-я база захоўвання ўзбраення і тэхнікі). У 2001 годзе паступіў на камандна-штабны факультэтВаеннай акадэміі, які скончыў з адзнакай у 2003 годзе па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная сухапутных войскаў»[1].
З ліпеня 2011 года па верасень 2014 года праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка 1-га аддзела 1-га ўпраўлення, начальніка чацвёртага ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба.
У верасні 2014 года прызначаны начальнікам інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генштаба, а ў маі 2016 года стаў начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.