Руслан Аляксеевіч Стэфанчук (укр.: Руслан Олексійович Стефанчук) (нар. 29 кастрычніка 1975 года, Цярнопаль, Украінская ССР, СССР) — украінскі правазнавец, дзяржаўны дзеяч, доктар юрыдычных навук, прафесар. Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны з 8 кастрычніка 2021 года. Дзейны член (акадэмік) Нацыянальнай акадэміі прававых навук Украіны, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны. Займаўся таксама адвакацкай дзейнасцю.
Зноскі
Спасылкі