Руднянскі сельсавет (Кармянскі раён)
Рудня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Рудня. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ліцвінавіцкага сельсавета[1]. Зноскі
Літаратура
Information related to Руднянскі сельсавет (Кармянскі раён) |