Род-Айленд (англ.: The State of Rhode Island) — самы маленькі па плошчы штат ЗША, які ўваходзіць у рэгіён Новая Англія і размешчаны на беразе Атлантычнага акіяна. Род-Айленд быў адной з 13 амерыканскіх калоній, паўсталых супраць Англіі. Першапачаткова штат складаўся з двух частак: Правідэнскія плантацыі (мацерыковая частка штата, найбуйнейшы горад — Провідэнс) і Востраў Род (астраўная частка, найбуйнейшы горад — Ньюпарт).
Гісторыя
Калонія Род-Айленд была заснаваная ў 1636 годзе Роджэрам Вільямсам, пасля таго, як ён быў выгнаны з Калоніі Масачусецкага заліва з-за яго рэлігійных поглядаў. Ён пасяліўся на мысе, які агароджвае заліў Нарагансет каля ракі Машасак, назваўшы гэтае месца Правідэнс і абвясціўшы там свабоду веравызнання для баптысцкіх пасяленцаў.
18 мая1652 Род-Айленд прыняў першы ў Паўночнай Амерыцы закон, які забараніў рабства.