Роберт Мазервел (англ.: Robert Motherwell; 24 студзеня 1915, Абердзін, штат Вашынгтон — 16 ліпеня 1991, Правінстаўн, Масачусетс) — амерыканскі жывапісец і калажыст, прадстаўнік абстрактнага экспрэсіянізму і экшан-жывапісу.
Жыццё і творчасць
Па адукацыі філосаф. Р. Мазервел пачаў маляваць у 1938 годзе, пасля паездкі ў Францыю. У 1940 годзе ён сустрэў Раберта Мата ў Мексіцы, у якога вывучаў аўтаматызм і сюррэалізм. У 1942 годзе ён прыняў удзел у выстаўцы сюррэалізму ў Нью-Ёрку. Першая персанальная выстаўка адбылася ў мастацкай галерэі Пегі Гугенхайм у 1944 годзе.
У 1948 г. Р. Мазервел разам з Уільямам Базіётсам, Барнетам Ньюманам і Маркам Роткам арандавалі студыю, якая неўзабаве ператварылася ў клуб авангарднага мастацтва. У той час мастак працаваў над серыяй калажаў, натхнёных працамі Курта Швітэрса і Анры Маціса. У 1949 годзе ён пачаў поўную глыбокага грамадзянскага пафасу серыю карцін, прысвечаную Грамадзянскай вайне ў Іспаніі, якая налічвала больш за 250 палотнаў, стварэнню якой майстар прысвяціў больш за тры дзесяцігоддзі.
У пачатку 1970-х гадоў мастак вярнуўся да сімвалізму. Асабліва яго захапляе тэма Міжземнамор’я, якую ён малюе светлымі фарбамі.
У 1989 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўным медалём у галіне мастацтва.
Быў жанаты з мастачкай Хелен Франкенталер.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|