Курт Зелігман (ням. і англ.: Kurt Seligmann; 20 ліпеня 1900, Базель — 2 студзеня 1962, Нью-Ёрк) — швейцарскі і амерыканскі мастак-сюррэаліст, графік і пісьменнік.
Вучыўся ў Жэневе. У 1929 годзе з’ехаў у Парыж, дзе заставаўся да 1938 года; тут ён пазнаёміўся з сюррэалістамі і масткамі групы «Абстракцыя — Творчасць» і зазнаў уплыў Ханса Арпа і Жуана Міро. У 1939 годзе пераехаў у ЗША, дзе стварыў серыю візіянерскіх карцін («Прывіды Шабата», 1939, Музей сучаснага мастацтва, Нью-Ёрк).
Зноскі