У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Расохі.
Расохі |
Морфаметрыя |
Даўжыня |
0,58 км |
Шырыня |
0,45 км |
Плошча |
0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі |
1,86 км |
Басейн |
Плошча вадазбору |
0,75 км² |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
|
|
|
|
Расо́хі — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Размешчанае за 10 км на поўнач ад Мядзела каля вёскі Расохі. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.
Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,16 км². Даўжыня Расохаў складае 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,86 км. Плошча вадазбору возера складае 0,75 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—10 метраў, на захадзе — да 15 метраў. Схілы парослыя хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца з схіламі.
Расохі злучаныя пратокай з возерам Ходасы.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.