Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, з 2014 года пачаў выступаць у асноўнай камандзе «Зоркі-БДУ». У 2015 годзе пераважна выхадзіў на замену, а ў сезонах 2016—2017 замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У 2018 годзе звычайна выхадзіў на поле ў другім тайме, дапамог камандзе атрымаць месца ў Вышэйшай лізе.
У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[2], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з дублем «Энергетыка-БДУ»[3]. У першай палове сезона 2020 не гуляў з-за траўмы.
У жніўні 2020 года стаў іграком «Крумкачоў»[4], дзе гуляў да канца сезона. У снежні 2020 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[5].
Міжнародная кар’ера
У кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе выйшаў на замену ў адным матчы.