Раман Баляслававіч Івуць |
Дата нараджэння |
17 ліпеня 1949(1949-07-17) (75 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Месца працы |
|
Навуковая ступень |
доктар эканамічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Член у |
|
Узнагароды |
|
Раман Баляслававіч Івуць (нар. 17 ліпеня 1949, в. Сцігане, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990), прафесар (1992). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1995), Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (2006), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2021).
Біяграфія
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтамабілі і трактары», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1972; аспірантура, 1977), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1985).
Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1977, аўтатрактарны факультэт, кафедра «Эканоміка і лагістыка», загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: эканаміка прамысловасці і транспарту; інавацыйная дзейнасць; лагістыка.
Узнагароды
Медаль Францыска Скарыны (2009), нагрудныя знакі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999), «Ганаровы транспартнік» (1995), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2015) і інш.
Бібліяграфія
- Экономические проблемы совершенствования управления ремонтом и техническим обслуживанием оборудования на предприятиях машиностроения : диссертация … доктора экономических наук : 05.13.10 : защищена 00.00.0000 : утверждена 09.02.1990 / Ивуть Роман Болеславович. — Минск, 1989.
Зноскі
Літаратура
- Ивуть Роман Болеславович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 706.
- Ивуть Роман Болеславович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 39—41.