Пінская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года загадам па штабу Пінскага партызанскага злучэння на базе атрадаў вылучаных з партызанскай брыгалы імя В. М. Молатава. Да сакавіка 1944 года дзейнічала на тэрыторыі Пінскага, Жабчыцкага, Іванаўскага раёнаў БССР і Любэшыўскага раёна Валынскай вобласці.
Склад
- партызанскі атрад імя В. І. Чапаева;
- партызанскі атрад імя І. В. Сталіна;
- партызанскі атрад імя Тадэуша Касцюшкі;
- партызанскі атрад імя У. Р. Нямытава;
- партызанскі атрад імя Г. К. Арджанікідзэ;
- партызанскі атрад імя Г. К. Жукава.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнік штаба
Гісторыя
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунцы Іванава — Пінск — Лунінец, шашы Пінск — Столін, Пінск — Лагішын. З верасня 1943 да мая 1944 разбурылі 2,8 км чыгуначнага палатна, знішчылі 21 мост, пашкодзілі 27,5 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, спалілі 4 склады з боепрыпасамі. Разбілі нямецкія гарнізоны ў горадзе Камінь-Кашырскі Валынскай вобласці (Камень-Кашырская аперацыя), у вёсках Добрая Воля Пінскага, Крамно Драгічынскага, Дубае Жабчыцкага, Яромічы Кобрынскага, Радастава Дзівінскага раёнаў, Оўзічы Іванаўскага, Лахвычы Любэшыўскага раёнаў. У сакавіку — красавіку 1944 года разам з Чырвонай Арміяй вялі баі з праціўнікам у Пінскім і Іванаўскім раёнах.
30 сакавіка 1944 года брыгада (1071 чалавек, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Памяць
У 1969 годзе каля вёскі Зарэчка Драгічынскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Літаратура
Спасылкі