Пётр Альбінавіч Красачка (нар. 26 студзеня 1958, г. Калінкавічы) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі і жывёлагадоўлі, спецыяліст ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі, апітэрапіі[1]. Доктар ветэрынарных навук (1997), доктар біялагічных навук (2009), прафесар (1999). У 2014—2017 гадах дырэктар Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі. З 2017 прафесар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Скончыў факультэт ветэрынарнай медыцыны Віцебскага ветэрынарнага інстытута (1979).
Зноскі
Спасылкі