У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Пятроўскі.
Пасёлак гарадскога тыпу
Пятроўскі
Пятроўскі на карце Расіі ±
|
Пятроўскі (руск.: Петро́вский) — пасёлак гарадскога тыпу ў Гаўрылава-Пасадскім раёне Іванаўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Пятроўскага гарадскога паселішча. Размешчаны на рацэ Нерль (прыток Клязьмы). Чыгуначная станцыя (Пятроўская) на лініі Іванава — Масква. Рабочы пасёлак Пятроўскі ўтвораны ў 1938 годзе ў складзе Гаўрылава-Пасадскага раёна. У яго ўвайшлі чыгуначны пасёлак Нерльскага сплаўнага ўчастка і вёска Санцава.
Зноскі