Пятроўскае (руск.: Петро́вское) — рабочы пасёлак у Растоўскім раёне Яраслаўскай вобласціРасіі. Размешчаны за 20 км на паўднёвы захад ад Растова каля ракі Сары, на аўтамабільнай дарозе М8 «Халмагоры». Чыгуначная станцыя Пятроўск на лініі Масква — Яраслаўль.