У 1921—1922 працаваў бухгалтарам, загадчыкам аддзела Віленскага саюза кааперацыі. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальна-вызваленчых суполак і арганізацый, беларускіх школ у Заходняй Беларусі. У 1922 г. быў выбраны дэпутатам польскага сейма ад беларускай нацыянальнай меншасці. Быў членам Беларускага пасольскага клуба.
Адзін са стваральнікаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), член яе ЦК. Пасля яе разгрому 16 студзеня1927 арыштаваны і прыгавораны польскімі ўладамі да 12 гадоў турмы. У 1930 годзе вызвалены з турмы і ў кастрычніку таго ж года пакінуў Польскую Рэспубліку, нелегальна перайшоўшы мяжу з СССР[1]. Працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Прэзідыуме Беларускай акадэміі навук (яе старшыня 1932—1933), у ВСНГ БССР намеснікам начальніка планавання, начальнікам сектара кадраў.
Мятла Пётр Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 508. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.