Вёска
Пружынішчы
Пружынішчы на карце Беларусі ±
|
Пружы́нішчы[2] (трансліт.: Pružyniščy, руск.: Пружинищи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 26 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 250 км ад Гомеля, 30 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая вуліца, блізкая да мерыдыянальнай арыентацыі. Асобна на ўсходзе размяшчаецца кароткая шыротная вуліца. Забудова пераважна двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Бумажкова-Агра» (цэнтр — Любань), малочнатаварная ферма. Клуб, бібліятэка, крама.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі ўваходзіла ў маёнтак Дуброва. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў складзе падухоўнага маёнтка Дуброва. У 1879 годзе ў ліку паселішчаў Дуброўскага царкоўнага прыходу. На 1897 год у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1907 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.
На пачатку 1930-х гадоў арганізаваны калгасы «2-я пяцігодка» і «Чырвоны ўсход», працавалі 2 ветракі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі нямецкі апорны пункт, створаны ў вёсцы. У красавіку 1942 года карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 111 жыхароў. Пры вызваленні вёскі вызначыліся радавы С. Дз. Роман (закрыў сваім целам амбразуру дзота), гвардыі лейтэнант Д. М. Ахмедаў, лейтэнант Г. Д. Лапацін, камандзіры аддзяленняў В. М. Літвінаў і І. Т. Малка. Усім ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 57 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 45 двароў, 74 жыхары.
Дынаміка
- 1857 год — 27 двароў, 150 жыхароў.
- 1897 год — 59 двароў, 366 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 64 двары, 404 жыхары.
- 1925 год — 108 двароў.
- 1940 год — 123 двары, 450 жыхароў.
- 1959 год — 332 жыхары (паводле перапісу).
- 1997 год — 65 двароў, 113 жыхароў.
- 2004 год — 58 двароў, 101 жыхар.
Зноскі
- ↑ Інфармацыя сельсавета на 1 студзеня 2011 года.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|