Правы бераг (фр.: Rive Droite, ʁiv.'dʁwat (рыў друат)) — паўночная частка Парыжа, абмежаваная з поўдня ракой Сена. Працякаючы праз горад, рака мае выразны субшыротны напрамак — з захаду на ўсход, дзелячы тым самым горад на дзве часткі: паўночную — Правы бераг і паўднёвую — Левы бераг.