Помнік савецкім лётчыкам — помнік у Мінску, размешчаны каля будынка гімназіі № 30 (раней школа № 65). Устаноўлены ў 1965 годзе на ўшанаванне памяці Героя Савецкага Саюза Б. С. Акрэсціна і 9 лётчыкаў, якія загінулі ў 1941—1944 гг. у паветраных баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Помнік выкананы ў выглядзе самалёта па пастаменце і абеліска (архітэктар Ігар Есьман[1], скульптар Васіль Палійчук[2]).
Зноскі
Літаратура