Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Гомелі, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1958 годзе ў гонар 40-годдзя БССР. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар Шата Мікатадзэ і архітэктар Іван Спірын[1].
Апісанне
З’яўляецца кампазіцыйным цэнтрам плошчы. Бронзаваяскульптура У. І. Леніна (6 м) устаноўлена на прамавугольным гранітнымпастаменце (3 м), да яго прымыкаюць трыбуны. Фігура правадыра ў энергічным руху. У правай руцэ кепка, левая трымае лацкан расшпіленага паліто. Партрэтнае падабенства дасягнута дэталёвай прапрацоўкай форм, умеранымі святлоценевымі кантрастамі. Каларыстычнае вырашэнне заснавана на спалучэнні цёмнай бронзы скульптуры, чырвонага граніту пастамента і трыбун[1].