У пачатку 1920-х гадоў райвыканкам часова месціўся на вул. Фрунзэ № 5. Да самай Вялікай Айчыннай вайны райвыканкам са сваімі аддзеламі размяшчаўся ў доме купца Брэйдо па вул. К. Маркса № 9. Будынак райвыканкама пацярпеў ад нямецкай бамбардзіроўкі горада 3 ліпеня 1941 года. Хаця камандаванне не абвясціла эвакуацыі, але райкам, райвыканкам, гарсавет палічылі, што насельніцтву трэба сыйсці з горада. Адразу пасля вызвалення горада прыбыла аператыўная група, старшынёй райвыканкама быў прызначаны У. К. Шэндзелеў, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці[2]
Пасля вайны райвыканкам месціўся на вул. К. Маркса недалёка ад злучэння з вул. Кастрычніцкай у дамах былога гародніка Галёркіна. Пасля скарачэння органаў НКУС і стварэння КДБ іхні будынак, збудаваны пасля вайны на вул. Талстога № 6, быў заняты пад камітэт КДБ, гарвыканкам і райвыканкам. Будынкі райвыканкама былі перададзеныя прафесійнай школе механізацыі сельскай гаспадаркі № 13[2].
Структура
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
Упраўленне справамі;
Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
Упраўленне адукацыі;
Аддзел спорту і турызму;
Юрыдычны аддзел;
Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
Упраўленне землеўпарадкавання;
Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
Аддзел культуры;
Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;