У 1918 г. прыватны дом купца Мендаля Іцкавіча Брэйдо. На першым паверсе знаходзілася аптэка для яўрэяў. У перыяд акупацыі ў будынку размяшчалася палявая кнігарня[1].
Шмат гадоў да самай Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. у будынку размяшчаўся Полацкі райвыканкам са сваімі аддзеламі. На трэцім паверсе на рагу дома была збудаваная пажарная вежа, якая стаяла да 1927 г., пакуль не збудавалі будынак пажарнай службы з вежай, скарыстаўшы памяшканні махоркавай фабрыкі Рыўліна[2].
У 2000-я гг. у будынку месціліся крамы «Ювеліргандлю» і «Вайсковая кніга»[2].