Покрыўная сістэма — комплекс разнавіднасцяў эпіталіяльнай тканкі, элементаў мышачнай, злучальнай і нервовай тканкаў, якія знаходзяцца на паверхні арганізму.[1] Яна ахоўвае арганізм ад высыхання, тэмпературных хістанняў, пашкоджванняў, пранікненняў у арганізм атрутных рэчываў і хваробатворных мікраарганізмаў.[2]