Функцыі лімфы — вяртанне бялкоў, вады, соляў, таксінаў і метабалітаў з тканак ў кроў. Лімфатычная сістэма ўдзельнічае ў стварэнні імунітэту, у абароне ад хваробатворных мікробаў. Па лімфатычных сасудах пры абязводжванні і агульным зніжэнні ахоўных сіл імунітэту магчыма распаўсюджванне паразітаў: найпрасцейшых, бактэрый, вірусаў, грыбкоў і іншых, што называюць лімфагенным шляхам распаўсюджвання інфекцыі, інвазіі або метастазіравання.