Петэр Медзьешы (венг.: Medgyessy Péter; нар. 19 кастрычніка1942, Будапешт) — венгерскі палітык і 5-ы прэм’ер-міністр Венгерскай Рэспублікі з 2002 па 2004 год. 25 жніўня 2004 года падаў у адстаўку з-за рознагалоссяў з адным з партнёраў па кааліцыі — Саюзам свабодных дэмакратаў, але працягваў выконваць абавязкі прэм’ер-міністра яшчэ на працягу 30 дзён, як таго патрабуе Канстытуцыя, а таксама некалькі дадатковых дзён, пакуль яго пераемнік Ферэнц Дзьюрчань не быў зацверджаны парламентам.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Будапешце, вывучаў эканамічную тэорыю ва Універсітэце эканамічных навук імя Карла Маркса (цяпер — Універсітэт Корвіна), які скончыў у 1966 годзе, затым вярнуўся ў дактарантуру. Валодае французскай і румынскай мовамі, рускай і англійскай.
У 70-х гадах быў агентам контрразведкі Міністэрства ўнутраных спраў пад кодавым імем D-209. З 1966 па 1982 год займаў кіруючыя пасады ў дэпартаментах міністэрства фінансаў. У 1982 годзе стаў намеснікам міністра фінансаў, а ў 1987 годзе — самім міністрам. Падатковая сістэма, створаная пры Медзьешы, была для Венгрыі важным крокам на шляху да свабоднай рынкавай эканоміцы.
У перыяд паміж 1988 і 1990 гадамі быў намеснікам прэм’ер-міністра па эканамічных пытаннях, у 1990—1996 гадах — адміністрацыйным дырэктарам і старшынёй праўлення розных венгерскіх банкаў. Калі Дзьюла Хорн сфармаваў урад, у 1996 годзе Медзьешы вярнуўся на пасаду міністра фінансаў. Па завяршэнні тэрміну паўнамоцтваў ўрада працаваў у якасці кіраўніка выканаўчага савета банка «Inter-Europa» і віцэ-прэзідэнтам страхавой кампаніі «Atlasz». Гэтыя пасады ён захоўваў у перыяд з 1998 па 2001 год, а 27 мая 2002 года венгерскі парламент прагаласаваў за прызначэнне Медзьешы прэм’ерам-міністрам Венгерскай Рэспублікі. Ён узначальваў урад да жніўня 2004 года, калі падаў у адстаўку ў сувязі з распадам кааліцыйнага ўрада і быў заменены Ферэнцам Дзьюрчанем.
Жанаты, мае двух дзяцей: сына і дачку.
Зноскі
↑Péter Medgyessy // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.