Скончыў Масарыкаў універсітэт у Брно, па прафесіі — фізік. У 1996 годзе абраны ў парламент ад ГДП, у 2006-09 быў віцэ-прэм'ерам, а таксама міністрам працы і сацыяльнай бяспекі. У красавіку 2010 года стаў новым кіраўніком ГДП. На парламенцкіх выбарах 28-29 мая (траўня) ГДП атрымала 53 месцы ў парламенце з 200. 4 чэрвеня прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс даверыў Нечасу сфарміраваць новы кааліцыйны ўрад краіны, што дае Нечасу магчымасць стаць прэм'ер-міністрам краіны пры ўмове згоды з гэтым іншых удзельнікаў патэнцыяльнай кааліцыі — партый TOP 09 (Традыцыя. Адказнасць. Росквіт. 09) і «Грамадскія справы».
Зноскі
↑Petr Nečas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.