Пасёлак гарадскога тыпу
Первамайскіруск.: Ново-Богоявленские Выселки руск.: Харчевня
Первамайскі на карце Расіі ±
|
|
Первамайскі[2] (руск.: Первома́йский) — пасёлак гарадскога тыпу ў Первамайскім раёне Тамбоўскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр раёна. Насельніцтва — 11 742 чал. (2017).
Геаграфія
Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы вобласці за 92 км на паўночны захад ад Тамбова, за 1,5 км ад аўтадарогі М6 «Каспій». Станцыя Багаяўленск Паўднёва-Усходняй чыгункі (на лініі Смаленск — Мічурынск, Раненбург (Чаплыгін) — Чаўнавая (Сасноўка)).
Гісторыя
Населены пункт упершыню згадваецца ў 1831 годзе. Пасёлак узнік як вёска Харчэўня па абодва бакі Астраханскага тракта.
У 1866 годзе тут была адкрыта чыгуначная станцыя Богаяўленск на лініі Ражск — Казлоў. Пры ёй стала расці сяло Нова-Багаяўленскія Выселкі.
У 1888 годзе была пабудавана царква Прасвятой Багародзіцы (захавалася дагэтуль).
У 1958 годзе сяло Нова-Багаяўленскія Выселкі перайменавана ў пасёлак Первамайскі.
У 1959 годзе Первамайскі стаў пасёлкам гарадскога тыпу.
Зноскі