Паўстанне Альянсу дэмакратычных сіл |
---|
Сумесны патруль ААН і УС ДРК падчас аперацыі супраць АДС пад Бені, 2014 год. |
Дата |
з 13 лістапада 1996 года |
Месца |
Уганда і ДР Конга |
Статус |
працягваецца |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўстанне Альянсу дэмакратычных сіл — партызанская вайна, арганізаваная групоўкай «Альянс дэмакратычных сіл» (АДС) ва Угандзе і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга[2].
Ход падзей
AДС быў створаны ў 1989 годзе ўльтракансерватыўным угандыйскім мусульманінам Джамілем Мукулу[3]. Першапачатковай мэтай арганізацыі было звяржэнне ўрада прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені і ўсталяванне ісламскай фундаменталісцкай дзяржавы[4].
13 лістапада 1996 года байцы АДС здзейснілі сваю першую буйнамаштабную атаку, напаўшы на гарады Бвера і Мпондве-Лубірыха ў акрузе Касесе (Уганда). У выніку акцыі загінулі каля 50 чалавек[5][6].
У 1998—1999 гадах групоўка здзейсніла шматлікія напады[7][8]. Найбуйнейшай іх аперацыяй стала атака на каледж Кічвамба, падчас чаго было забіта 80 навучэнцаў[8].
У сакавіку 2007 года баевікі актывізаваліся, неадразова ўступіўшы ў сутыкненні з арміяй Уганды. 27 сакавіка АДС пацярпела буйнае паражэнне, калі яе атрад з 60 чалавек даў бой праціўніку. Падчас перастрэлкі загінула 34 паўстанца, у тым ліку тры камандзіра[9]. 13 красавіка бакі сутыкнуліся ў нацыянальным парку Семулікі[10].
Новы ўсплёск актыўнасці паўстанцаў адбыўся ў 2013 годзе. У гэты час баевікі нападалі на вёскі, забівалі і выкрадалі мірных жыхароў[11][12][13][14][15]. У чэрвені групоўка АДС разгарнула баі пад кангалезскім горадам Бені[16]. Партызаны таксама атакавалі іншы кангалезскі горад — Каманго[17].
17 студзеня 2014 года Узброеныя сілы ДРК, падтрыманыя ААН, выбілі паўстанцаў з горада Бені[18]. З гэтага часу партызаны былі асабліва актыўны на кангалезскай тэрыторыі[1][19]. Войскі місіі ААН і ДРК прыкладалі намаганні па барацьбе з баевікамі[20].
У кастрычніку[1] і снежні[21] 2017 года атрады АДС атакавалі базы міратворцаў ва Усходнім Конга.
У 2020 годзе баевікі зладзілі шматліткія тэракты на кангалезскай тэрыторыі (англ.) (бел.. У 2021 годзе хваля тэрарызму паўтарылася (англ.) (бел..
13 снежня 2022 года ўгандыйская армія разбіла атрад АДС у акрузе Нтарока (англ.) (бел..
Гл. таксама
Крыніцы