Паўлаўскі раён (руск.: Па́вловский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Паўлаўск, размешчанае за 59 км ад Барнаула.
Геаграфія
Раён размешчаны ў паўночнай частцы края. Мяжуе з Калманскім, Тальменскім, Тапчыхінскім, Рабрыхінскім, Шалаболіхінскім раёнамі края і г. Барнаулам. Плошча — 2230 км². Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,6 °C, ліпеня +20 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 370 мм. Глебы — чарназёмы, вышчалачаныя звычайныя, лугова-чарназёмныя, светла-шэрыя лясныя, поймавыя лугавыя, у паўднёвай частцы — саланцы.
Па тэрыторыі раёна працякае рака Об і яе прытокі Касмала і Барнаулка. Размешчаны два істужачныя бары — Касмалінскі і Барнаульскі. Растуць хвоя, бяроза, асіна, таполя, вярба. Фаўна — ліса, заяц, лось, вавёрка, карсак, бурундук, барсук. З птушак — гусь, качка, голуб лясны.
У раёне 35 населеных пунктаў, найбольш буйныя — Новыя Зоры, Чаромнае, Камсамольскі, Пруцкой, Калыванскае, Шахі, Лебядзінае.
Крыніцы