Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Накрышкаўскі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласціБССР. Цэнтр — вёска Накрышкі. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр перанесены ў вёску Парэчча, сельсавет перайменаваны ў Парэцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 20 сакавіка 1990 года цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Хвінявічы.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1281 чалавек[5], з іх 88,8 % — беларусы, 8,3 % — палякі, 2,6 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1299 чалавек[7].
Крыніцы
↑Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.