Лезняві́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лезнявічы.
Утвораны 21 красавіка 1977 года ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР у складзе 12 населеных пунктаў, якія раней уваходзілі ў склад Таркачоўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Барышына, Зарой, Кузьмічы, Лапушна, Лезнявічы, Уланаўшчына і Чудоўшчына) і Данілавіцкага (5 населеных пунктаў: вёскі Еленка, Карыца 2, Касцюкі, Навасады і Стараельня) сельсаветаў[1]. 20 мая 1991 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Данілавіцкага сельсавета.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.
Крыніцы
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
|
---|
Дзятлаўскі раён існуе ў 1940—1962 гадах і з 1965 года | Гарады | |
---|
Гарадскія пасёлкі | |
---|
Сельсаветы |
- Азяранскі (1940—1960)
- Ахонаўскі (1940—1962, 1965—1977)
- Вензавецкі (з 1973)
- Войневіцкі (з 1965)
- Гезгальскі (1940—1954)
- Гярбелевіцкі (1960—1962, 1965—2007)
- Данілавіцкі (1940—1962, з 1965)
- Дварэцкі (1940—1962, з 1965)
- Дзямянавецкі (1962, 1965—2007)
- Дзянісаўскі (1977—2003)
- Дзятлаўскі (1940—1962, з 1965)
- Жукоўшчынскі (з 1973)
- Заройскі (1940—1954)
- Засецкі (1940—1962, 1965—1972)
- Казлоўшчынскі (з 2013)
- Лезнявіцкі (1977—1991)
- Міроўшчынскі (1940—1954)
- Мулярскі (1940—1954)
- Мяляхавіцкі (1960—1962, 1965—2021)
- Навасёлкаўскі (1954—1962, 1965—1973)
- Нагародавіцкі (1954—1962, 1965—1972)
- Накрышкаўскі (1940—1954)
- Новаяльнянскі (1940—1945, з 2015)
- Падвялікаўскі (1960—1962, 1965—1977)
- Парэцкі (1954—1962, з 1965)
- Раготнаўскі (1960—1962, 1965—2013)
- Рудаяварскі (1960, 1962, 1965—2013)
- Стрэльскі (1940—1962, 1965—1973)
- Таркачоўскі (1940—1954, 1973—2007)
- Юравіцкі (1940—1962, 1965—1973)
|
---|
|
|