«Панатынаік» (у некаторых крыніцах «Панатынаікас» або «Панатынаікос», грэч.Παναθηναϊκό στάδιο; або «Калімармара», грэч.Καλλιμάρμαρο — у перакладзе «прыгожы мармуровы») — унікальны стадыён у Афінах, адзіны ў свеце, пабудаваны цалкам з мармуру (з гары Пенцелі) і з’яўляецца адным з найстарэйшых у свеце. Размешчаны ў раёне Калімармара, на ўсход ад кангрэс-хола Запіён і Нацыянальнага саду. Стадыён прайняў першыя сучасныя Алімпійскія гульні ў 1896 году. Быў адноўлены з рэшткаў старажытнага грэчаскага стадыёна.
Гісторыя
У старажытныя часы стадыён быў месцам правядзення Панафінейскіх гульняў, прысвечаных заступніцы горада багіні Афіне. У эпоху класікі былі добраўпарадкаваны драўляныя лавы. Стадыён быў узведзены з мармуру ў 329 годзе да н. э. па ініцыятыве архонтаЛікурга. Значнае пашырэнне і абнаўленне стадыёна адбылося ў перыяд Герода Атыка у 140 годзе н.э., тады ён меў 50 000 сядзенняў.
Рэшткі старажытнай пабудовы былі раскапаныя і адноўлены ў сярэдзіне XIX стагоддзе а на сродкі грэцкага патрыёта Евангеліса Запаса. Пры яго падтрымцы на стадыёне былі праведзены Алімпійскія спаборніцтвы 1870 і 1875 гадоў[2].
Другі маштабны этап работ быў ажыццёўлены ў 1895 для правядзення першых сучасных Алімпійскіх гульняў пры фінансавым садзейнічанні Георгіяса Аверофа (яго мармуровая статуя цяпер стаіць каля ўваходу). Ахвяраванні былі зроблены па запыце спадчынніка прынца Канстанціна. Адказнымі за праект былі архітэктары Анастасіяс Метаксас і Эрнст Зілер. Паколькі стадыён у сучасным выглядзе пабудаваны толькі ў пачатку адраджэння Алімпійскіх гульняў, ён быў пабудаваны па старой мадэлі (у прыватнасці, яго бегавыя дарожкі не адпавядаюць сучасным прынятым стандартам). Стадыён з 50 гарызантальнымі мармуровымі шэрагамі месціць каля 80 000 заўзятараў.
Да сярэдзіны XX стагоддзя рака Ілісас працякала прама перад уваходам на стадыён. У перыяд вясновай паводкі ракі часта здараліся паводкі, таму гэтая мясцовасць атрымала назву Жабіны востраў. Пазней яна была схаваная пад праспектам Васілія Канстанціна.