Паводле апісанняў рымскіх гісторыкаў, пры будаўніцтве не выкарыстоўваліся ні цвікі, ні якія-небудзь іншыя жалезныя змацаванні; для сувязі частак моста паміж сабой ужываліся выключна драўляныя нагелі[1]. Шмат разоў разбураўся, апошні раз у 69 годзе, але заўсёды хутка аднаўляўся ў ранейшай, драўлянай канструкцыі.