Гаспода — першапачаткова драўляны аднапавярховы будынак з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе (не захаваўся). Пазней мураваны, размешчаны ва ўсходняй частцы парку каля абрывістага схілу поймы ручая. Прамавугольны ў плане на высокім руставанымцокалі будынак, накрыты паўвальмавым дахам. Фасады маюць строеныя стральчатыя вокны. На тарцовых шчытах даху па тры люкарны.
Афіцына
Афіцына — аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак пад вальмавым дахам з дахоўкі. Галоўны фасад сіметрычна расчлянёны стральчатымі аконпымі і ўваходнымі праёмамі.
Капліца-пахавальня знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы парку. Цагляная чатырохгранная піраміда, накрытая маленькім чатырохсхільным дахам. Гарызантальнай цягай падзеленая на два ярусы. У капліцы — жалобная зала са стральчатымі ўваходамі і вокнамі. У сутарэннях — нішы-пахавальні. У ніжнюю частку сцен умураваны вапнавыя паліраваныя пліты з мемарыяльнымі надпісамі.
Абеліск на магіле Міхаіла Свентаржэцкага
У 1898 годзе на гэтым месцы быў перазахаваны Міхаіл Свентаржэцкі. У 1912 г. на магіле пастаўлены помнік-абеліск.