Выхаванец магілёўскага футбола, у 2014 годзе пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дняпра». Па выніках сезона 2014 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе і дубль быў расфарміраваны, у сезоне 2015 Павел быў запасным брамнікам у асноўнай камандзе. У сезоне 2015 стаў выступаць за асноўны склад, выйграўшы канкурэнцыю з вопытным Русланам Капанцовым. Згуляўшы ў 20 матчах у Першай лізе, дапамог магілёўскаму клубу вярнуцца ў элітны дывізіён.
У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі да канца 2018 года[4]. Сезон 2017 распачаў у дубліруючым складзе. У ліпені 2017 года, так і не згуляўшы за «Дняпро» ў Вышэйшай лізе, перайшоў у брэсцкае «Дынама»[5], дзе спачатку быў трэцім брамнікам. 27 жніўня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў гасцявым матчы брэстчан супраць мазырскай «Славіі» (2:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. З кастрычніка 2017 года стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе дынамаўцаў. Усяго ў сезоне 2017 правёў за «Дынама» 7 матчаў, у якіх прапусціў 2 галы, і дапамог клубу заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце.
У сезонах 2018—2019 быў другім брамнікам дынамаўцаў пасля Аляксандра Гутара. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2020 года[6]. У сезоне 2020 пасля сыходу Гутара стаў часцей з’яўляцца на полі, чаргуючыся з Сяргеем Ігнатовічам.
У студзені 2021 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[7]. Стаў трывалым іграком стартавага складу каманды, па выніках сезона 2021 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з польскім клубам «Брук-Бэт Тэрмаліца» і неўзабаве афіцыйна папоўніў яго склад[8]. Хутка стаў гуляць у стартавым складзе каманды, аднак з красавіка страціў месца ў аснове. Па выніках сезона 2021/22 «Брук-Бэт Тэрмаліца» выбыла з Экстраклясы ў Першую лігу, але брамніка застаўся ў камандзе, дзе стаў рэзервовым іграком. У лютым 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Экстраклясы «Гурнік» з Забжэ[9]. Пакінуў «Гурнік» у чэрвені 2023 года, так і не згуляўшы за яго ў чэмпіянаце[10].
У ліпені 2023 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад узбекскага «Пахтакора»[11]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, з кастрычніка пачаў з’яўляцца на полі. Па выніках сезона 2023 стаў чэмпіёнам Узбекістана.
Міжнародная кар’ера
31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Расіі (0:7). У далейшым стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.