Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляў за «Мінск» у Юнацкай лізе УЕФА. 21 верасня 2016 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Баранавічы» (3:2), правёўшы на полі ўсе 120 хвілін (з дадатковым часам). 2 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Гарадзеі» (3:1), выйшаўшы на замену на 34-й хвіліне замест атрымаўшага траўму Андрэя Клімовіча.
У сезоне 2017 працягваў выступаць за дубль сталічнага клуба, прыцягваўся да асноўнай каманды ў якасці другога брамніка. За асноўную каманду двойчы выхадзіў на поле — 30 чэрвеня ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (0:0) і 5 ліпеня ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (1:0). У сезоне 2018 згуляў у чатырох матчах чэмпіянату і адным кубкавым.
У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2]. У жніўні 2019 года перайшоў у «Ліду»[3], дзе быў запасным брамнікам і не з’яўляўся на полі.
У сакавіку 2020 года папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[4], аднак на поле выхадзіў нерэгулярна. У жніўні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[5].
У кастрычніку 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У якасці асноўнага брамніка правёў усе 3 матчы, прапусціў 5 галоў.
10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Літвы (0:0).
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].
Крыніцы
↑Pavel Golovenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.